“Шчасце і гора Ульяны” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько



zacharanka“Богі не любяць шчаслівых”, – з гэтых словаў пачынаецца кніга “Гісторыя” старажытнагрэцкага гісторыка Герадота. Лічылася, што шчасце і поспех можа выклікаць зайздрасць і помсту з боку вышэйшых сілаў. Ульяна Рыгораўна Захаранка была шчаслівай. Каханы муж Мікалай, двое паважаных сыноў Уладзімір і Юры… Ульяна Рыгораўна Захаранка – маці зніклага генерала Юрыя Захаранкі. Жанчыне нядаўна споўнілася 90 год. І пятнаццаць з іх яна чакае свайго сына.