Алесь Лагвінец: У палітыцы Польшчы ў дачыненні да Беларусі мала што зменіцца
«Глабальна ў палітыцы Польшчы ў дачыненні да Беларусі мала што зменіцца разам з абраннем новага прэзідэнта. У Польшчы ёсць кансэнсунс адносна усходняй палітыкі», – каментуе вынікі выбараў у краіне-суседцы беларускі палітолаг Алесь Лагвінец.
На думку Алеся Лагвінца, не трэба чакаць радыкальных зменаў у стасунках з афіцыйным Менскам.
– Можа быць больш крытычнымі будуць заўвагі з боку прэзідэнта, але яго паўнамоцтвы не такія шырокія. Тут трэба паглядзець, што адбудзецца яшчэ восенню. У прынцыпе, калі можна сказаць, што нешта можа памяняцца ў знешняй палітыцы, то гэта пэўныя адносіны з партнерамі па Еўрапейскім Звязе. Магчымыя больш крытычныя заўвагі адносна Расеі, больш шчыльнае супрацоўніцтва і магчымая вайсковая падтрымка Украіны.
Кандыдат ад партыі «Закон і справядлівасць» Анджэй Дуда выйграў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.
Згодна з афіцыйнымі вынікамі, якія прадставіў цэнтрвыбаркам, на Падляшшы за яго прагаласавалі больш за 59 адсоткаў выбаршчыкаў, Камароўскі сабраў больш за 40 адсоткаў галасоў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Беларускае Радыё Рацыя