Вінцук Вячорка: На выбарах ў Польшчы шмат прыкладаў дэмакратыі



„Сама хада і прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, і падліку галасоў, агучванне вынікаў – не маюць нічога супольнага з нахабнай імітацыяй выбараў, якая пануе ў Беларусі ўжо шмат гадоў”, – мяркуе грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка.

viachorka

Па яго словах на выбарах ў Польшчы можна заўважыць шмат прыкладаў дэмакратыі, якой няма ў Беларусі:

 – Разумею, што, магчыма, у саміх грамадзянаў Польшчы могуць быць нейкія свае засцярогі. Але вольная магчымасць агітацыі, паездак па краіне. Урэшце-рэшт – адны за аднымі тэлевізійныя дэбаты. Гэтага ўсяго няма ў Беларусі, няма і плюралістычнага складу выбарчых камісій. Няма і павагі да кожнага выбарніка, як гэта было ўчора, калі Польшча паўтары гадзіны яшчэ чакала, пакуль прагаласуе маленечкая вёсачка. 

Калі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не спяшаецца віншаваць з перамогай на выбарах кандыдата ад партыі „Закон і справядлівасць” Анджэя Дуду, то прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ужо пажадаў новаму лідару поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці і выказаў надзею, што адносіны Масквы і Варшавы будуць заснаваныя на ўзаемнай павазе інтарэсаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя