“Свет у «Сундуку»” – рэпартаж Яны Запольскай
У доўгія зімовыя вечары, седзячы ў хаце ва ўтульным фатэлі, або нават каля каміна ці печкі, так і хочацца ахінуцца цёплым мяккім шалем. Але шаль – гэта таксама элемент вопраткі, як кажуць, на выхад у людзі, асабліва калі ён зроблены рукамі Дароты Сульжык – майстрыцы з Валілаў Станцыі, што каля Гарадка. Дарота сваімі рукамі стварыла незвычайны свет мастацкай біжутэрыі, фільцаваных брошак і шаляў…