Шэраг чыноўнікаў ФІФА арыштаваныя па абвінавачванні ў карупцыі



Пад падазрэнне трапіла больш за 10 службовых асоб. Частка з іх была арыштаваная ў Цурыху ў гатэлі Baur Au Lac агентамі ў цывільным і экстрадаваная ў ЗША.

Абвінаваўцы кажуць пра шырокамаштабную карупцыю ў ФІФА цягам двух апошніх дзесяцігоддзяў вакол заявак на чэмпіянаты свету, маркетынгавых і вяшчальных здзелак. Акрамя таго, абвінавачванні ўключаюць у сябе махлярства, рэкет і адмыванне грошай.

CGARx2QVIAAqUA-

Чакаецца, што абвінавачванні па фактах карупцыі ў ФІФА будуць прад’яўленыя больш чым 10 службовым асобам, сярод якіх віцэ-прэзідэнты выканкама арганізацыі Джэфры Уэб і Эўхеніо Фігередо, паведамляе The New York Times.

Пры гэтым колькасць арыштаваных можа дасягнуць 14 чалавек; імя прэзідэнта ФІФА Ёзэфа Блатэра сярод іх адсутнічае.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sport.gazeta.kz і bbc.co.uk