У Вінніцы прайшоў ІХ Міжнародны тэатральны фэст “Падольская лялька”



Беларусь была паспяхова прадстаўлена спектаклем “Папялушка”.

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

– Спектакль “Папялушка”, прадстаўлены на міжнародным фэсце ў Вінніцы, можна назваць беларуска-украінскім. Ставіла яго трупа лялечнага тэатра заходнеўкраінскага Роўна. У якасці рэжысёра выступаў берасцеец Дзмітры Нуянзін. Усяго на фэсце спаборнічалі восем украінскіх лялечных тэатраў, а таксама калектывы з Літвы, Малдовы і Румыніі.

Беларуска-украінская пастаноўка “Папялушкі” была прызнаная адной з самых паспяховых і здабыла прэмію ў намінацыі “Лепшы акцёрскі ансамбль”.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя