У “Крызе” прэзентавалі “Гарадзенскі гадавік”
У Гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” прайшла доўгачаканая прэзентацыя чарговага навуковага часопіса “Гарадзенскі гадавік”. Трэці нумар быў прысвечаны тэатральнаму жыццю горада ды кінамастацтву.
Галоўны рэдактар часопіса Юры Гардзееў адзначае, што нумар удалы. А інтэлектуальныя правакацыі ў выглядзе рэцэнзіяў – дадаюць нумару цікавасці.
– Ёсць аўтары, якія гэтым займаюцца. Падбор матэрыялу залежыць яшчэ і ад асабістых кантактаў з аўтарамі. У нумары ёсць рэцэнзійны блок, напрыклад, Віталь Карнялюк паспрабаваў прааналізаваць краязнаўчы рух у горадзе. Вельмі добрай мовай напісаў Андрэй Ціхаміраў. Ён напісаў рэцэнзію на кнігу, прысвечаную Ядкоўскаму.
На прэзентацыі прысутнічалі як вядомыя гісторыкі ды краязнаўцы, так і студэнцкая моладзь. Выданне ажыццёўлена выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара