Што пасля ліцэя?
Гэтае пытанне зараз абмяркоўваюць выпускнікі. Пасля экзаменаў на атэстат сталасці абітурыенты маюць час на планаванне сваёй будучыні. Выпускнікі ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім распаваялі нашаму радыё пра свае планы:
– Я хачу пайсці ў палітэхнічны ў Беластоку. Мару стаць геадэзістам.
– Хачу паступіць у Варшаўскі ўніверсітэт.
– Буду паступаць у Акадэмію фізічнага выхавання ў Бельску-Падляшскім. Я займаюся спортам і хачу гэтым займацца надалей.
“Поспехі ў ажыццяўленні нашых адукацыйных планаў залежаць ад вынікаў экзаменаў на атэстат сталасці, пра якія даведаемся напрыканцы чэрвеня”, – адзначаюць абітурыенты белліцэя ў Бельску-Падляшскім.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота atma-korki.pl