Расследаванне справы Надзеі Саўчанкі завершана
Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, паведамляе Следчы камітэт Расеі.
„У цяперашні час ужо завершаны следчыя дзеянні па справе Надзеі Саўчанкі. Акрамя гэтага, працягваецца расследаванне ў дачыненні да Сяргея Літвінава”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін.
21 траўня адвакат Марк Фейгін паведаміў, што папярэдняе следства па справе Надзеі Саўчанкі завершана, аднак у СКР гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі.
Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца пад арыштам з ліпеня 2014 года, абвінавачваецца ў датычнасці да забойства двух расейскіх журналістаў у Данбасе.
Нядаўна ёй было прад’яўлена абвінавачванне ў незаконным перасячэнні мяжы. Сама Саўчанка віну адмаўляе.