Ля Гародні пройдзе Міжнародны чэмпіянат па спартовым турызме
У кастрычніку на “Крэйдавых гарах”, што ля Гародні, пройдзе Міжнародны чэмпіянат па спартовым турызме. Рашэнне пра чэмпіянат прынялі прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі спартовага турызму, якія сустрэліся ў Гародні. Кажа прадстаўнік турыстычна-спартовага саюзу Сяргей Каляда:
– Крэйдавыя горы – не такія простыя, якімі здаюцца. Варта прайсці невялічкаму дожджыку, і яны пераўтвараюцца ў “масла”. Таму трэба будзе паказаць усю тэхніку, на якую толькі здольныя ўдзельнікі.
Сваю тэхніку турыста пакажуць дружыны, краіны якіх уваходзяць у Міжнародную федэрацыю спартовага турызма. Сярод іх Польшча, Беларусь, Летува, Расейская Федэрацыя, Кыргызстан, Казахстан, Украіна.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота tourismnews.by