Андрэй Дзмітрыеў узначаліў „Гавары праўду”



Яго абранне адбылося на рэспубліканскім сходзе актыву арганізацыі ў Менску. Галасаванне было безальтэрнатыўным.

Пра гэта паведаміў сябра рэспубліканскай рады кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк:

 – Больш ніхто нікога не вылучаў на гэтую пасаду. Прапанавалі кандыдатуру Андэря Дзмітрыева. Так выбары і адбыліся. Андрэй шмат гадоў быў намеснікам старшыні кампаніі, ён чалавека з кіраўніцтва кампаніі. Сыйшоў старшыня, сфармавалася разуменне, як трэба кампаніі развівацца і куды рухацца. 

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» была створана ў пачатку 2010 года, абвясціўшы сваёй мэтай «ўсведамленне беларускім грамадствам рэальнага становішча ў краіне, дзе мала праўды і шмат хлусні».

У тым жа годзе Уладзімір Някляеў быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад «Гавары праўду».

Сёлета Уладзімір Някляеў выйшаў з апазіцыйнай структуры і ўзначаліў аргкамітэт па стварэнні грамадскага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя