Малы памежны рух – даеш старт! (абноўлена)



Прадстаўнікі Альянсу “Грамадзянская Гарадзеншчына“ у партнёрстве з Беларускім Домам (Варшава) праводзяць інфармацыйную кампанію “Малы памежны рух – даеш старт!”, якая адбываецца ў Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях у Беларусі і на памежных пераходах у Польшчы і Літве.

CGK9WaAWQAA3NzZ

Польска-беларускі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца.

SAM_2409

З 29 па 31 траўня 2015 года актывісты кампаніі наведаюць памежныя пераходы Польшчы з Беларуссю ў Баброўніках і Кузніцы Беластоцкай, а таксама памежныя пераходы з Беларуссю ў Літве ў Друскеніках (Райгардас – Прывалка) і ў Шальчынінкаі.

Падчас наведвання памежных пераходаў грамадскія актывісты будуць інфармаваць беларусаў і палякаў, якія едуць у Беларусь аб пагадненні пра Малы памежны рух паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама паміж Літвой і Беларуссю.

CGLDC9AUIAAM_bG

Паводле Алеся Зарэмбюка з Беларускага дома ў Варшаве, у Беларусі з боку дзяржаўных уладаў няма інфармацыі пра карысць ад увядзення малога памежнага руху:

– 90% адказаў на вялікі жаль ніхто нічога не чуў, толькі некаторыя людзі – гэта прыкладна 10%. Людзі распавядаюць, што ўвогуле б кожны дзень ездзілі, вельмі не падабаецца, што яны вымушаныя і маюць права ездзіць на машыне толькі раз на восем дзён.

CGKjewdWQAA8Guj

Малы памежны рух з Польшчай і Літвой вельмі актуальны асабліва для жыхароў Гарадзеншчыны, кажа адзін з каардынатараў кампаніі Алег Пронскі:

– У нас шмат людзей жыве ў памежнай зоне і мае шмат кантактаў у Літве, Польшчы. Але пра памежны рух мала хто ведае. Гародня, Бераставіца таксама трапляюць у гэтую зону, Шчучынскі, Бераставіцкі, Свіслацкі, Ваўкавыскі, Зельвенскі, Воранаўскі, Ашмянскі. Цягам некалькіх дзён будзем ездзіць, паведамляць пра гэта.

“Беларусь падпісала пагадненні аб малым памежным руху з Польшай і Літвой каля 5 гадоў таму, на вялікі жаль, дагэтуль жыхары памежных раенаў 3 краін не могуць карыстацца безвізавымі паездкамі, якія б дазволілі ім ездзіць без візаў да суседзяў. Мы дамагаемся таго, каб беларуская ўлада ўрэшце рэшт ратыфікавала дадзенае пагадненне і грамадзяне нашай краіны і суседніх Польшчы ды Літвы маглі наведваць адзін аднаго без візаў”, – паведаміў каардынатар кампаніі “Малы памежны рух – даеш старт!” Алег Пронскі.

maly_pamezny_ruch

Дамову пра малы памежны рух у 2010 годзе падпісалі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аднак, каб ажыццявіць гэтую ініцыятыву, патрэбны абмен дыпламатычных нотаў паміж абедзвюма краінамі, якую блакіруе беларускі бок.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Лукаш Леанюк, Алесь Зарэмбюк