Вінцук Вячорка: Не будзе ілюзіяў наконт асаблівага “незалежніцтва” Лукашэнкі



„Падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці будзе яшчэ большай з боку Польшчы пасля абрання новага прэзідэнта краіны”, – выказвае спадзяванне Вінцук Вячорка.

„Канешне, шмат увагі зараз надаецца ўкраінскаму пытанню, але ж і пра Беларусь забываць не павінны, не трэба мець ілюзіяў наконт асаблівага незалежніцтва Аляксандра Лукашэнкі”, – кажа беларускі палітык:

– Цвёрдая лінія на падтрымку Украіны будзе працягнутая і ўзмоцненая, але не будзе забытая Беларусь. Будзем спазявацца, што не будзе ілюзіяў наконт асаблівага “незалежніцтва” Аляксандра Лукашэнкі, а будзе больш звернутая ўвага на беларускае грамадства, бо толькі свабоднае грамадства з’яўляецца адзіным гарантам Незалежнасці. І, спадзяюся, што такія крайне важныя інфармацыйныя праекты, як Беларускае Радыё Рацыя, як Белсат будуць падтрыманыя і нават больш, чым яны падтрымліваліся да гэтага.  

Польшча абрала на мінулых выходных новага прэзідэнта Анджэя Дуду. Беларускія эксперты пакуль не прыйшлі да адзінага меркавання, ці зменіцца палітыка Польшчы ў дачыненні да Беларусі разам са зменай вышэйшага кіраўніцтва суседняй краіны.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя