Сучасныя тэхналогіі для гарадзенскіх журналістаў



Гарадзенскія сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў і маладыя журналісты на сустрэчы пад назвай „Інструменты візуалізацыі для журналістаў” даведаліся, якімі сучаснымі тэхналогіямі можна зрабіць свой матэрыял больш прывабным.

IMG_7496 1

Магчымасці GoogleDrive для стварэння графікаў і дыяграм, калажаў, апытанняў, прэзентацый, спісаў ды іншых, сервіс публічных дадзеных Google Public Data, якія можна выкарыстоўваць пры стварэнні інфаграфікі і візуалізацыі – гэта толькі невялікая частка сучасных інтрументаў, пра якія распавядаў журналістам Вітаўт Руднік:

– Сённяшнія інтэрнэт тэхналогіі дазваляюць убачыць, пачуць і многія іншыя рэчы зрабіць. Калі журналіст будзе не толькі пісаць тэксты, але і знаходзіць цікавыя візуальныя спосабы адлюстроўваць сваю інфармацыю, якую хоча данесці да свайго чытача, гледача, то гэта толькі на карысць журналістам. У цяперашнім свеце людзі вельмі часта скануюць інфармацыю прабягаючы вачыма, і шансаў на тое, што з дапамогай вялікага тэксту ўдасца адлюстраваць нейкія важныя рэчы, менш у параўнанні з тым, што мы выкарыстаем нейкія цікавыя візуальныя вобразы, якія замест слоў скажуць чалавеку пра тое, што адбываецца.

Вітаўт Руднік паказаў, што гэтыя здавалася б складаныя рэчы можна зрабіць вельмі хутка і паказаў, на якіх гарадзенскіх сайтах гэтыя тэхналогіі ўжо выкарыстоўваюцца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня