Скульптурны „Сад ідэяў”
У Полацку адкрылі «Сад ідэяў». Менавіта такую назву атрымала выстава сучаснай беларускай скульптуры, прэзетацыя якой адбылася 30 траўня ў Мастацкай галерэі. На акрыццё з Менску прыехалі скульптары Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Касцючэнка, перформер Канстанцін Мужаў, керамістка Ганна Амбросава. Куратарам выставы выступіў скульптар Павел Вайніцкі. Ідэя выставы належыць дырэктору Полацкай мастацкай галерэі Ларысе Лысенка.
Скульптары расказвалі пра свае творы і творы калег, якія не здолелі прыехаць на адкрыццё. Канстанцін Мужаў выступіў з перформансам.
«Сад ідэяў» – гэта спроба зрабіць зрэз актуальнай творчай думкі беларускіх скульптараў. Да ўдзелу ў праекце запрошаны скульптары з нерэалізаванымі аўтарскімі праектамі, таму выстава прадугледжвае дэманстрацыю творчай задумы аўтараў у рэальнай альбо віртуальнай прасторы з яе наступнай рэалізацыяй, у тым ліку і ў Полацку.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік