Азаранка пакідае „Ралан Гарос”
Вікторыя Азаранка так і ня здолела перамагчы „комплекс Уільямс” – у трэцім крузе адкрытага чэмпіянату Францыі яна саступіла амерыканцы.
Азаранка выйграла першы сет у Сірэны Уільямс 6:3, аднак развіць свой лакальны поспех не змагла. У другой партыі ініцыятыва перайшла да амерыканкі, якая выйграла яе 6:4. Першая ракетка свету Уільямс была не ў лепшай форме, аднак сканцэнтравалася і ўпэўнена выйграла вырашальны сет – 6:2. Матч агулам доўжыўся 2 гадзіны 5 хвілін.
Такім чынам адзіная прадстаўніца Беларусі на „Ралан Гарос” пакідае турнір.
Беларускае Радыё Рацыя