Беларусы – за тэлебачанне на расейскай мове
Менш за 2% апытаных беларусаў падтрымліваюць пераход тэлебачання цалкам на беларускую мову.
Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец агучыў дадзеныя апошняга сацыялагічнага даследавання групы кампаній SATIO. Лічбы трывожныя, зазначыў Бастунец у сваім выступе на форуме «Менск пасля Рыгі», што прайшоў у беларускай сталіцы.
– Абсалютная большасць гледачоў у Беларусі аддае перавагу расейскай мове вяшчання. 65% тэлегледачоў выказваюцца за 100% вяшчанне на расейскай мове. 32% – за пераважнае вяшчанне на расейскай мове. За 100% вяшчання на беларускай мове выказалася толькі 1,7%.
Як зазначае Андрэй Бастунец, такія вынікі апытання – прамое наступства моўнай палітыкі ў беларускай дзяржаве ў апошнія два дзесяцігоддзі.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя