Дзень дзіцяці ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
У Гарадзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбываюцца пятыя дыяцэзіяльныя дні дзіцяці.
Насычаная забаўляльная праграма, творчыя майстэрні, спартыўныя спаборніцтвы, канферэнцыя на тэму “Як стаць місіянерам радасці” і урачыстая Святая Імша чакаюць больш тысячы дзяцей, якія традыцыйна ў першы дзень канікул збіраюцца на свята, зарганізаванае святарамі для маленькіх вернікаў.
Як зазначае ксёндз – біскуп Юзэф Станеўскі свята зарганізоўваецца з мэтай выхавання дзяцей у хрысціянскіх традыцыях:
– Мы таксама, як касцёл, звярнулі ўвагу на нашых дзяцей, якія ходзяць на Катэхезу, каб яны пабыл разам, каб яны пабачылі друг друга – з розных куткоў нашай дыяцэзіі. І пачуліся адной дружнай сям’ёй. Каб навязвалі кантакты паміж сабою, а праз гэта быў паміж імі супакой, дружба, любоў і павага.
Ксёндз Юры Марціновіч, рганізатар Дня дзіцяці:
– Я не чуу, каб у Беларусі, ў іншых дыяцызіях было масавае свята Дня дзіцяці, такое масавае свята ёсць толькі ў нас у Гарадзенскай дыяцэзіі.
У гэтым годзе геаграфія дыяцэзіяльнага дня дзіцяці значна пашырылася – да святкавання далучыліся дзеці з іншых дыяцэзій Беларусі.
[Not a valid template]
Арганізатара не выключаюць, што з часам мерапрыемства набудзе агульнарэспубліканскі маштаб, а ў Гародню будуць прыяжджаць маленькія вернікі з усёй краіны.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня