Сямейны тыдзень у беластоцкіх дзіцячых садках



Усё для дзяцей і сем’яў. У Беластоцкіх дзіцячых садках завяршаецца сямейны тыдзень. У дзіцячым садку нумар 14 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ўчора прайшоў сямейны фэст – супольнае мерапрыемства для настаўніц, бацькоў і дзяцей.

Бася Перэк: Бацькі чакаюць, калі іхныя дзеткі будуць спяваць ці танцаваць. Гэта відаць па тым, колькі людзей сабралася, як складана было ўпіхнуцца, каб мець магчымасць сфатаграфаваць выступленні.

Томаш Герасімюк, тата Міхася: За 10 гадоў сабралася стролькі здымкаў, што будзе што паказаць, як мой сын рос, як ён выступаў. Добрая памяць застанецца.

Эва Гнязоўская: Мы выступілі ў народных строях, каб падкрэсліць, што мы з беларускіх груп. Мы таксама выканалі беларускую песню.

Люцыя Німяровіч, дырэктарка прадшколля №14 Беластока: Гэты фэстын мы заўсёды арганізоўваем на Дзень дзіцяці і Дзень мамы. Гэтае мерапрыемства аб’ядноўвае не толькі два святы, але і ўсіх дзетак, іхных бацькоў, настаўнікаў, працаўнікоў прадшколля, дзядуляў і бабуляў.

Хрыстафор Сцепанюк: Гэта вельмі важна, дзякуючы прадшколлю мы маем магчымасць сустрэцца, пагаварыць, паспяваць, адпачыць.

У праграме быў футбольны матч бацькоў, сямейныя спаборніцтвы, пачастункі і галоўнае: мастацкія праграмы ў выкананні дзяцей.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток