У Грозным невядомыя напалі на офіс Камітэта супраць катаванняў
У Грозным 3 траўня невядомымі быў разгромлены офіс праваабарончай арганізацыі „Камітэт супраць катаванняў”. Супрацоўнікі офіса змаглі выбрацца праз вокны.
Зараз невядомыя бяруць штурмам офіс “Зводнай мабільнай групы” праваабаронцаў у тым жа будынку. Людзі ў масках выбіваюць дзверы кувалдай. Службовы аўтамабіль ЗМГ, які знаходзіўся ў двары, разбіты пагромшчыкамі. Паліцыя працяглы час ніяк не рэагуе на званкі пацярпелых.
Пагром доўжыцца ўжо больш за гадзіну, аднак паліцыі на месцы да гэтага часу няма. „На працягу гадзіны тэлефанавалі ў МУС ЧР, УМВД па горадзе Грозны, СУ СК па Чачэнскай Рэспубліцы. Ніякай рэакцыі няма да гэтага часу, ніхто не прыехаў”, – пішуць праваабаронцы на старонцы ў Facebook.
Сёння раніцай у Грозным быў адменены мітынг супраць „няправільнага” асвятлення падзей заходнімі СМІ, аднак яго замяніў мітынг каля офіса „Камітэта супраць катаванняў” у абарону Джамбулата Дадаева, забітага паліцыянтамі з Стаўрапаля пры спробе затрымання ў Грозным.
Паведамляе spring96.org
Фота @pytkam_net