У Гомелі ўжо не наліваюць кактэйль “Халакост”
4 чэрвеня ў алкагольнай карце гомельскага рэстарана ўжо няма такога кактэйлю “Халакост”. Надпіс кактэйль „Халакост” зарэтушаваны чорным маркерам.
3 чэрвеня мы паведамлялі пра „сваеасаблівасьці назвы для кактэйлю ў Red Pub. Мікс лікёраў, сіропу і тэкілы назвалі „Халакостам”.
„Здарылася недарэчнасць, яна будзе выпраўленая неадкладна, гэта мая памылка як кіраўніка”, – заявіў дырэктар рэстарана Дзмітрый Скаромны.
Ён дадаў, што не ведаў пра існаванне ў меню кактэйлю з такой назвай. Паводле слоў дырэктара, меню складаюць розныя падраздзяленні. Ён запэўніў, што літаральна зараз жа меню будзе перадрукаванае і „гэтая пазіцыя будзе выдаленая”.
Рэстаран Red Pub ужо трапляў у скандальныя навіны з-за вечарынак „Рускі дух”, што перыядычна тут праводзяцца.