Украінскія памежнікі затрымалі расейца, які спрабаваў перавезці зброю



Украінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расейскай Федэрацыі, які спрабаваў перавезці з тэрыторыі Беларусі партыю зброі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

news_20140407_171935_1396880375

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– У багажы грамадзяніна Расеі, які ехаў з Беларусі ва Украіну, знайшлі вялікую партыю паляўнічых нажоў. Здарылася гэта ў памежным пункце пропуску “Даманава”, падчас афармлення рэйсавага аўтобуса “Берасце – Каменец-Падольскі”. Іншаземец патлумачыў, што гэтыя нажы ён, нібыта, вязе з Расеі да Чэхіі, дзе хоча наладзіць вытворчасць і рэалізацыю падобнай прадукцыі. Адсутнасць кантралюемай мяжы паміж Беларуссю і Расейскай Федэрацыі дазволіла грамадзяніну суседняй дзяржавы беспакарана правесці вялікую партыю зброі да ўкраінскага кардона.

Распачатае следства. Згодна ўкраінскага заканадаўца, парушальнік можа атрымаць ад 2 да 5 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота dpsu.gov.ua