Беларусь забароніла рээкспарт у Расею морапрадукцыі з Эстоніі і Латвіі
Беларусь увяла забарону на рээкспарт у Расею рыба і морапрадукцыі з Эстоніі і Латвіі. Гэта прадугледжана ўказаннем дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, апублікаваным на афіцыйным сайце ведамства.
Паведамляецца, што такое рашэнне беларускі дэпартамент прыняў у сувязі з указаннем Рассельгаснагляда аб абмежаванні на ўвоз у Расею гэтай прадукцыі з Эстоніі і Латвіі.
Ветэрынарным спецыялістам даручана пры афармленні ветэрынарных сертыфікатаў Мытнага саюза на гэтыя грузы ў абавязковым парадку дапаўняць тэкстам „Вываз з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Расейскую Федэрацыю для далейшай рэалізацыі забаронены”.