На Берасцейшчыне падышоў да завяршэння чарговы летнік



Мэтаю яго стала будаўніцтва Дома еўрапейскіх сустрэч. Арганізатарамі летняй культурніцкай пляцоўкі ў вёсцы Залессе выступілі сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця Дзедзіч.

Адзін з галоўных арганізатараў летніка, кіраўнік моладезвай арганізацыі “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі адзначыў, што ў гэтым годзе была не толькі насычаная праграма, але і рэкордная колькасць удзельнікаў:

 – Што адметнага ў гэтым летніку – гэта надзвычайная актыўнасць моладзі. Падавалі шмат заявак на ўдзел. У пэўныя дні колькасць удзельнікаў дасягала 27 чалавек. І, я думаю, што людзям спадабалася культурніцкая праграма, якую мы арганізавалі, бо прыязджалі расейскія музычныя гурты, таксама прыязджалі вядомыя палітыкі, праводзіўся семінар па правах чалавека.

 – Упершыню мы акупілі летнік нашай валанцёрскай працай, са словаў будаўнікоў, калі б працай заняліся не валантэры, а прафесіяналы, то гэта б выйшла нашмат даражэй, – дадаў Зміцер Шыманскі. На думку арганізатара летніка, гэта таксама пазітыўны вынік.

 

Беларускае Радыё Рацыя Берасце