Новая праграма Алеся Краўцэвіча на „Белсаце” (абноўлена)



„Загадкі беларускай гісторыі” – прэм’ерны паказ новай праграмы беларускага гісторыка і археолага, прафесара Алеся Краўцэвіча адбыўся на тэлеканале „Белсат”.

Алесь Краўцэвіч

Разам з аўтарам гледачы маюць магчымасць здзейсніць вандроўкі і дакрануцца да таямніцаў, якія разгортваюць  невядомыя старонкі гісторыі краіны.

Першая праграма прысвечана таямніцам падземнага Берасця – сярэднявечнага  горада, які ў свой час апынуўся пад умацаваннямі пабудаванай расейцамі крэпасці:

– У сучасных гістарычных даведках напісана коратка: „Неабходнасць прымусіла перанесці горад”. У Расеі ніколі не мелі вялікай каштоўнасці ні чалавек, ні месца ягонага пражывання. Зразумела, што ніхто горад не пераносіў, яго проста збурылі, а некаторыя мураваныя кляштары і касцёлы былі пераробленыя пад гарнізонныя патрэбы.

Праграмы з цыкла „Загадкі беларускай гісторыі” будуць выходзіць штонядзелю напрацягу трох летніх месяцаў. У бліжэйшых выпусках аўтар раскрые таямніцы жыцця і смерці вядомага дзеяча беларускага нацыянальнага руху Рамана Скірмунта, распавядзе пра некалькі пахаванняў апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста і прапануе даведацца, за якія заслугі ў Беларусі ўшаноўваюцца Тадэвуш Касцюшка і Аляксандр Сувораў.

[youtube id=”b2RUan8CTiA”]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belsat.eu