Гомельскія гісторыкі знялі дакументальны фільм пра бітву пад Лоевам



31 ліпеня 1649 года войска гетмана Януша Радзівіла разбіла амаль 30-тысячную армію казакоў. Паводле рэжысёра Марыі Булавінскай, праца над стужкай заняла некалькі гадоў.

 – Гэты фільм мы яшчэ пачалі здымаць, калі я вучылася ва ўніверсітэце. Пасля на пэўны час праца спынілася, бо паказаць падзеі бітвы без пэўнай рэканструкцыі, гэта не вельмі цікава. Мы шукалі шляхі, як гэта рэалізаваць. Нарэшце мы дажылі да таго моманту, калі гэты фільм нарэшце будзе гатовы.

maryja_homel2

Прэзентацыя фільма адбудзецца у 365-ую гадавіну бітвы ў Лоеўскім музеі. Стужка будзе выкладзеная ў свабодны доступ у Інтэрнэце.

Беларускае Радыё Рацыя

 

 

Фота ampby.org