Рэха менскага ColorFest даляцела да Жодзіна
7 чэрвеня ў Менску ўпершыню прайшоў Міжнародны музычны фэст фарбаў ColorFest. Ён адбыўся на пляцоўцы парку Dreamland.
Удзельнікі мерапрыемства абсыпалі адзін аднаго рознакаляровымі спецыямі, яркімі фарбамі Холі (якія лёкка можна абтрэсці альбо змыць вадой).
Акрамя вясёлых „абсыпанняў”, увазе ўдзельнікаў былі прапанаваныя модныя трэкі папулярных выканаўцаў і маладых артыстаў, а таксама віктарыны і перфомансы, музычныя выступы хэдлайнераў – Лігалайз, Navi, Dino MC, Дзмітрый Камінскі, Drum Killa, „Шахматы”.
ColorFest доўжыўся з поўдня да вечара. Адбылася спэцыяльная шоў-праграма. Уваход быў бясплатным. Арганізатары прадавалі фарбу ў спецыяльных пакеціках, якія можна было дзяліць на 3-4 порцыі. Сваю фарбу прыносіць на фэст забаранялася.
Рэха менскага фэсту даляцела ў гэты дзень і да Жодзіна.
[Not a valid template]
Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара