Лукашэнка прыняў запрашэнне Пуціна наведаць Уфу



„Саюзная дзяржава Расеі і Беларусі – важны і запатрабаваны фармат узаемадзеяння,” – заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, адкрываючы перамовы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

„У нас рэгулярны графік сустрэч і актыўныя кантакты на ўсіх узроўнях, — сказаў Лаўроў. — Нас звязваюць сапраўды саюзніцкія адносіны”. Міністр нагадаў, што 3-га сакавіка ў Маскве адбылося паседжанне Найвышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. «Гэта важны запатрабаваны фармат узаемадзеяння, дзе праходзяць абкатку інтэграцыйныя ідэі», — дадаў кіраўнік расейскай дыпламатыі.

Маюцца таксама быць кантакты прэзідэнтаў. „Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне Уладзіміра Пуціна наведаць Уфу,” — працягнуў кіраўнік МЗС Расеі.

Паводле nn.by