The Guardian: Беласток лепшы за Вену, Варшаву і Прагу
Брытанская газета The Guardian апытала жыхароў 79 гарадоў па ўсёй Еўропе, апытанне датычыла розных аспектаў жыцця. Рэспандэнтаў пыталі пра ўзровень медычнага абслугоўвання, узровень бяспекі і чысціні ў горадзе.
Беласток стаў лепшым з польскіх гарадоў у агульнай ацэнцы і заняў 19 месца з 79 еўрапейскіх гарадоў. У гэтай катэгорыі ён апярэдзіў такія польскія гарады, як Варшава, Кракаў і Гданьск. За Беластокам апынуліся такія еўрапейскія мегаполісы, як Вена, Барселона і Прага.
Найлепш у Беластоку выглядае сітуацыя з чысцінёй паветра. У гэтай катэгорыі горад апынуўся на 4 месцы, апярэдзіўшы ўсе польскія гарады.
З гледзішча чысціні Беласток займае 5 месца – гэта таксама найлепшы паказчык сярод польскіх гарадоў.
У гэтай катэгорыі за Беластокам апынуліся Лондан, Стакгольм і Барселона. Калі справа даходзіць да ўзроўню бяспекі, то тут сталіца Падляшша на 15 месцы; таксама 15 месца ў катэгорыі адукацыя. Стан вуліц/будынкаў забяспечыў 17 месца.