Эксперт: Курс даляра працягне расці, але паступова



“Курс даляра працягне расці, але рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля да прэзідэнцкіх выбараў не будзе”, – такое меркаванне выказвае эксперт установы „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч.

Даляр

Паводле эканаміста, Нацбанк пойдзе на выкарыстанне золата-валютнага запасу, каб не дапусціць абвалу нацыянальнай валюты:

– Ёсць вельмі сур’ёзны фактар у выглядзе прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ўвосень гэтага года. І адпаведна адначасовага падзення рубля, я думаю, не варта чакаць. У бліжэйшыя паўгады мы будзем бачыць паступовае паслаблення рубля, але наўрад ці курс будзе большым за 18 тысяч.

Адзначым, што на сёння афіцыйны курс рубля да даляра склаў 15 тысяч 412 рублёў, такім чынам даляр падаражэў амаль на 100 рублёў. Агулам ад канца траўня нацыянальная валюта патаннела амаль на 1 тысячу 500 рублёў у дачыненні да амерыканскай.

Беларускае Радыё Рацыя