Энергетыкі будуюць гнёзды для буслоў



Спецыялізаваныя апоры ў выглядзе платформаў на электрычных слупах ўсталёўваюць у Берасцейскім, Жабінкоўскім і Маларыцкіх раёнах.Гэта абумоўваліецца тым, што расце колькасць птушак, якія робяць гнёзды ў такіх месцах.

Па выніках праблемы ўзнікаюць у электрыкаў і саміх буслоў, гняздаванне на слупах для якіх з’яўляецца небяспечным, – распавёў прадстаўнік арганізацыі ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’ Андрэй Абрамчук:

 – Гэта вялікія праблемы не толькі для буслоў. Для буслоў праблемы, бо птушкі гінуць, калі яшчэ птушанятамі вучацца лятаць і няўдала злятаюць б’юцца аб правады і гінуць альбо ад фізічных пашкоджанняў альбо ад току.  Але не менш праблемаў існуе і ў людзей, бо знёзды накрываюць ўсе правады і, асабліва падчас вільгаці, замыкаюць усе правады, адбываецца.

Як распавёў Андрэй Абрамчук, па апошнім падлікам колькасць буслоў, што селіцца на электрычных слупах дасягала амаль пяці тысяч асобаў, што больш за 50 працэнтаў ад агульнай колькасці птушак гэтага віду.

 Беларускае Радыё Рацыя