Новыя паштоўкі пра беларускія святы ад “Будзьма!”
Кампанія “Будзьма беларусамі!” запусціла “Кола святаў” — новы пазітыўны набор паштовак пра беларускія традыцыйныя святы на англійскай і беларускай мовах.
Восем паштовак пра восем святаў! Набор ілюстраваны малюнкамі маладой мастачкі Ангеліны Коршунавай, а тэксты — лёгкія і пазітыўныя, зробленыя на просьбу арганізатараў пісьменніцай Марыяй Мартысевіч, расказваюць гісторыю святаў, звязаныя з імі традыцыі і даюць некалькі вясёлых парадаў па святкаванні ў сучасных умовах.
Паводле budzma.by