Алег Трусаў прапануе ўвесці ЦТ абітурыентаў толькі на беларускай мове
Старшыня ТБМ прапануе абавязковую здачу абітурыентамі экзамена на цэнтральнае тэставанне на дзяржаўнай беларускай мове. У сувязі з гэтым накіраваны аткрыты ліст прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па пашырэнні ўжывання дзяржаўнай беларускай мовы ў сістэме адукацыі”.
“Абыякавае стаўленне Міністэрства адукацыі да пашырэння ў грамадстве беларускай мовы прывяло да таго, што з кожным годам колькасць абітурыентаў, якія здаюць беларускую мову на ЦТ, увесь час змяншаецца”, – чытаем у адкрытым лісце. Цяпер гэтая лічба ў тры разы меншая, чым на іспытах па рускай мове. У 2014 годзе рускую мову абралі 78 тыс. абітурыентаў, а беларускую – толькі 26 тыс.
Толькі 3%абітурыентаў у мінулым годзе здавалі матэматыку пабеларуску. Гэта звязана з тым, што Міністэрства адукацыі мэтанакіравана знішчае навучанне на дзяржаўнай беларускай мове.
“Мы прапануемувесці з наступнага года абавязковую здачу абітурыентамі экзамена на ЦТ на дзяржаўнай беларускай мове”, – чытаем ў адкрытым лісце старышыні ТБМ да прэмер-міністра Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота kudapostupat.by