Новыя правілы атрымання візаў ад польскага консульства



У Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Гародні адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная новаўводзінам пры атрыманні Шэнген-візаў грамадзянамі Беларусі.

[Not a valid template]

Галоўныя змены тычацца збору біяметрычных дадзеных – кожны, хто будзе звяртацца па візу з 23-га чэрвеня павінен здаць адбіткі пальцаў.

wizy4

Для гэтай працэдуры ў консульстве ўсталяваныя адмысловыя сканэры. Адбіткі пальцаў па словах консула Пятра Ляўчука будуць здавацца адзін раз на пяць гадоў, незалежна ад колькасці атрыманых візаў, незалежна якой краіны:

– Гэта патрабаванне Еўрапейскай камісіі да агульнай інфармацыйнай сістэмы Шэнген, гэта тычыцца не толькі Беларуі, але і Украіны, Расеі. Сістэма служыць для найбольш эфектыўнай камунікацыі паміж пляцоўкамі, а па-другое, чалавека па адбітках пальцаў заўсёды можна пазнаць.

Новаўводзіны ў Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ніякім чынам не паспрыяюць павялічэнню тэрміна чакання візы: супрацоўнікі дыпламатычнай пляцоўкі будуць ажыццяўляць працэдуру на працягу 10-ці працоўных дзён. Тыя грамадзяне, якія звяртаюцца па атрыманне нацыянальнай візы (у прыватнасці паводле карты паляка) ад працэдуры здачы біяметрычных дадзеных вызваляюцца.

Беларускае Радыё Рацыя