7% жыхароў Гомельскай вобласці маюць прыбыткі ніжэй за пражытачны мінімум



Больш за палову жыхароў Гомельшчыны ў першым квартале 2015 году жылі на суму тры мільёны рублёў у месяц. Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле эксперта аналітычнага цэнтру „Стратэгічная думка” Аляксея Харкевіча, у Гомельскай вобласці склалася найбольш негатыўная сітуацыя з прыбыткамі грамадзянаў:

– Калі паглядзець на статыстыку, то атрымліваецца, што 51,8 % жыхароў вобласці выдаткоўваюць на месяцовае пражыванне каля 3 мільёнаў беларускіх рублёў. То бок, можна з перакананасцю меркаваць, што сума ў 200 даляраў у эквіваленце і складае сярэднедушавы прыбытак.

Каля 7% ад насельніцтва Гомельскай вобласці атрымліваюць прыбыткі, якія ніжэй за пражытачны мінімум.

Беларускае Радыё Рацыя