Курсы беларускай мовы – ад украінскага інтэрнэт-рэсурса PortEuropa
Ва ўкраінскім сегменце Сеціва запрацавалі “бескаштоўныя е-курсы беларускай мовы для ўкраінцаў”. Запісацца на электронныя курсы можна на рэсурсе PortEuropa.
“Гэтыя курс – запозненая падзяка за падтрымку нацыянальна свядомай часткай беларускага грамадства Еўрамайдана і АТА. PortEuropa заклікае: выкажам падзяку беларусам за іх падтрымку – навучымся асновам іх нацыянальнай мовы!” – прапануюць стваральнікі першых ва Украіне інтэрнэт-курсаў беларускай мовы.
“Незалежна ад палітычных перашкодаў, украінцы і беларусы (а таксама палякі) – гэта братнія, блізкія народы. Асабліва цяпер, калі ўкраінскай і беларускай дзяржаўнасці пагражае агрэсія Расеі. Шмат хто з украінцаў нават забыўся, што існуе беларуская мова – прыгожая, цікакая і вельмі падобная да ўкраінскай”, – разважаюць аўтары моўных курсаў.
Скарыстацца рэсурсам даволі проста: трэба зарэгістравацца на сайце і надалей рэгулярна атрымліваць урокі беларускай мовы праз e-mail.
Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.