Валер Карбалевіч: Ствараюцца перашкоды ў зборы подпісаў для апазіцыйных кандыдатаў
“Афіцыйныя падставы не сур’езныя – улады перасцерагаюцца іншага”. – так перанос выбараў на ранейшы тэрмін ў нашым эфіры пракаментаваў палітычны аналітык Валер Карбалевіч.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына аб’явіла, што плануецца правесці прэзідэнцкія выбары на месяц раней – 11 кастрычніка, маўляў, тады не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію парламента.
Паводле Валерыя Карбалевіча пераносячы дату – улады відавочна нервуюцца:
– Тут дзве прычыны. Першая: сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне пагаршаецца, таму выбары трэба рабіць крыху раней. Другая: подпісы давядзецца збіраць улетку. А ўсе, хто хоць раз збіраў падпісы, ведаюць, што ў гарадах улетку подпісы збіраць вельмі цяжка.
“Такім чынам ствараюцца перашкоды у зборы подпісаў для апазіцыйных кандыдатаў”, – дадае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
Раней у ЦВК найбольш верагоднай датай правядзення прэзыдэнцкіх выбараў называлі 15 лістапада.
лад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя