Ва ўсіх музеях Меншчыны з’явяцца слуцкія паясы



Такое рашэнне прынятае на сустрэчы старшыні Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі саюзаў творчай інтэлігенцыі.

new_26631

 

Сямён Шапіра падтрымаў ідэю, з якой да яго прыйшлі прадстаўнікі саюзаў пісменнікаў, журналістаў, кампазітараў ды іншых. Шапіра паставіў задачу на працягу чатырох гадоў закупіць аналагі слуцкіх паясоў ва ўсе раённыя музеі.  Сучасныя паясы пачалі выпускацца на фабрыцы ў Слуцку па славутых узорах. Цана аднаго пояса — ад 30 да 40 мільёнаў беларускіх рублёў, у залежнасці ад таго, якія ніткі былі выкарыстаныя пры яго вырабе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tio.by