Расея прыпыняе імпарт польскай садавіны і гародніны
Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы заявіла, што пакуль не атрымала з боку Расеі афіцыйнага паведамлення пра тое, што яна ўводзіць эмбарга на імпарт польскай садавіны і гародніны.
Па словах дырэктара прэс-службы міністэрства Малгажаты Ксёнжык, на дадзены момант гандаль адбываецца без збояў і любыя санітарныя засцярогі датычныя якасці польскіх прадуктаў высвятляюцца неадкладна:
– Ні польскае Міністэрства сельскай гаспадаркі, ні польская інспекцыя аховы раслін і насення не атрымалі ад расейскага боку ніякай інфармацыі датычнай увядзення эмбарга на садавіну ці гародніну з Польшчы. У сувязі з гэтым гандль праходзіць нармальна, няма нагоды для панікі і непакою сярод імпарцёраў. Інфармацыя датычная гэтай справе знаходзіцца на нашай інтэрнэт старонцы.
Паводле расейскіх медыяў, з пятніцы 1 жніўня Расея прыпыніць мпарт польскай садавіны і гародніны па прычыне праблемаў з сертыфікацыяй. У мінулым Расея шмат разоў уводзіла забарону на увоз польскіх сельскагаспадарчых прадуктаў, што Польшча успрымала як палітычна матываванае рашэнне.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя