БМЗ узначальвае спіс стратных прадпрыемстваў Гомельшчыны



Найбольш стратным прадпрыемствам на Гомельшчыне за 2014 год стаў „Беларускі металургічны завод”. Агульная сума стратаў прамысловага гіганту склала амаль 649 мільярдаў беларускіх рублёў.

000559_127635

Паводле эксперта ўстановы „Стратэгічная думка” Аляксея Харкевіча, беларуская металургія стала ахвярай неспрыяльнай кан’юнктуры на сусветным рынку.

– Гэта звязана з агульнай сітуацыяй на рынку сталі. Знізіліся аб’ёмы попыту на еўрапейскім  рынку у сувязі з нядаўнім крызісам. І магутнасці еўрапейскіх прадпрыемстваў сталі залішнімі, таму гэта вельмі негатыўна адбілася на беларускай металургіі.

Самым прыбытковым сектарам эканомікі Гомельскай вобласці сталі прадпрыемствы нафтаперапрацоўчай галіны. Так, прыбытак Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу перавысіў 4 трыльёны беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота govorim.by