10 інфармацыйных цэнтраў працуюць на Гарадзеншчыне



На тэрыторыі Гарадзенскай вобласці працуе 10 турыстычна-інфармацыйных цэнтраў.

tc5

Такія дадзеныя агучвае адміністрацыя спецыяльнага турыстычна-рэкрэацыйнага парку „Аўгустоўскі канал” і заахвочвае жыхароў Прынёмання, як і гасцей рэгіёна, карыстацца іх паслугамі для азнаямлення з турыстычнымі магчымасцямі Гарадзеншчыны.

На думку намесніка старшыні грамадскага аб’яднання „Рэспубліканскі турыстычна-спартыўны саюз” Сяргея Каляды, праца ўстановаў накіравана на прыцягненне турыстаў у рэгіён і папулярызацыю яго турыстычных магчымасцяў:

– Важна, каб турыстычна-інфармацыйны цэнтр адпавядаў свайму прызначэнню, каб на розных мовах свету людзі маглі ўвайсці і на інтэрнэт старонку, маглі напісаць свае пажаданні, спісацца, атрымаць, што ім трэба, атрымаць дапамогу ў арганізацыі правядзення мерапрыемстваў, прыезду – разнастайныя могуць быць пытанні, абсалютна разнастайныя. Цэнтр павінен сабраць інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы, якія ладзяцца.

Большасць турыстычна-інфармацыйных цэнтраў на Гарадзеншчыне створана дзякуючы фінансаванню Еўразвяза ў межах ажыццяўлення праектаў транспамежнага супрацоўніцтва. За апошнія пяць гадоў плённая супраца істотна падвысілі турыстычныя патэнцыял вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня