У Маладэчне страйкавалі рабочыя завода металаканструкцый



8-га чэрвеня работнікі Маладэчанскага завода металаканструкцый адмовіліся выходзіць на працу. Яны патрабавалі выплаціць запазычанасці па заробках.

https://www.youtube.com/watch?v=EQ4Wr6GyPBY

Упершыню за паўгода кіраўніцтва завода дало хоць нейкія тлумачэнні. Па кантракце заробак павінны выплочваць 21-га кожнага месяца, але не ўпершыню яго затрымліваюць. Раней давалі часткамі, у гэты раз – увогуле не далі. Людзі ў адчаі з-за таго, што  няма чым плаціць па крэдытах, па квартплаце, за садкі, школы, ежу…