У Пінску актывізавалі мясцовае самакіраванне



У горадзе аднавілі працу сем Камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Камітэты дзейнічаюць на базе жыллёва-эксплуатацыйнай управы пры супрацы з гарадскім дэпутацкім корпусам.

Экс-кандыдат у Берасцейскі абласны Савет дэпутатаў Андрэй Кахнюк упэўнены, што гараджане прымуць актыўны ўдзел у Камітэтах, калі не будзе перашкод:

Абыякавых да свайго жыцця я не бачыў. У любым выпадку гэта будзе цікава. І браць удзел у чымсьці, што ўплывае на тваё жыццё, імкнуцца яго палепшыць кожны нармальны чалавек будзе толькі рады. Галоўнае, каб далі магчымасць гэтым займацца.

Органы мясцовага самакіравання ў горадзе над Пінаю таксама павінны садзейнічаць захаванню і адраджэнню культуры, нацыянальных асаблівасцяў, узвышаць узровень ведаў сярод гараджан.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск