Пуцін амаль на гадзіну спазніўся на сустрэчу з Папам Рымскім
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін спазніўся амаль на гадзіну на сустрэчу з кіраўніком Каталіцкай царквы Папам Францішкам. Пра гэта паведамляе ў твітары выданне Catholic News Service.
Раней расейскі лідар сустрэўся з прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы і наведаў выставу “ЭКСПА-2015” у Мілане.
Як асноўныя тэмы сустрэчы Пуціна і Папы Францішка анансаваліся сітуацыя ва Украіне і становішча хрысціян на Блізкім Усходзе. Яны гутарылі 50 хвілінаў сам-насам пры дапамозе двух перакладчыкаў. Паводле Catholic News Service, Папа Францішак выказаўся за неабходнасць «сумленнага і вялікага высілку дзеля дасягненьня міру» ва Украіне, заклікаў да аднаўлення дыялогу і вырашэння гуманітарных патрэбаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота point.md