У Беластоку бацькі і дзеці выступяць на адной сцэне



У беластоцкім дзіцячым садку №14 з беларускай мовай навучання адбудзецца супольны спектакль з удзелам бацькоў ды дзетак. Ідэя правядзення такіх прадстаўленняў з’явілася ад самага пачатку існавання беларускіх групаў, каля 20 гадоў таму.

2015-06-11_Zavalnia_Bielastok_spektakl_dziciaczy_sadok_fota (1)

Эмілія Базылюк, настаўніца старэйшай групы ў дзіцячым садку адзначае, што гэта падзея вельмі важная для дзяцей, бо яна дапамагае яшчэ мацней зблізіцца з бацькамі ды беларускай мовай:

– Я думаю, што вельмі важна для дзяцейі і іхных бацькоў супольна правесці час. Яны могуць размаўляць па-беларуску. Для ўсіх гэта вельмі цікавая прыгода і яна застанецца ў памяці і бацькоў, і дзяцей. Пасля ўсе выязджаюць на экскурсіі і прадстаўляюць гэты спектакль на выездзе. Вельмі добра, што дзеткі могуць паспрабаваць свае сілы ў беларускай мове і ў сцэнічным мастацтве.

У апошнія гады тэмай спектакля станавіліся казкі – летась для пастаноўкі была адаптавана беларуская казка “Андрэй за ўсіх мудрэй.”

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара