Прэзідэнт ЗША падоўжыў санкцыі супраць беларускіх уладаў
Прэзідэнт ЗША Барак Абама падоўжыў на 12 месяцаў дзеянне амерыканскіх эканамічных санкцый супраць Беларусі. Пра гэта 11 чэрвеня паведамляе «Інтэрфакс».
«Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі», – адзначыў прэзідэнт у адпаведным паведамленні кангрэсу ЗША.
Барак Абама адзначыў, што ў Беларусі захоўваецца складаная сітуацыя з выкананнем правоў чалавека, а таксама палітычныя рэпрэсіі.
Санкцыі ЗША супраць Беларусі былі ўведзеныя Джорджам Бушам-малодшым ў 2006 годзе пасля выбараў беларускага прэзідэнта, якія ў Вашынгтоне палічылі недэмакратычнымі. З тых часоў яны працягваць штогод.
Фота my-disain.ru