Маскоўскі суд падоўжыў арышт Надзеі Саўчанкі
Украінскую лётчыцу пакінулі пад вартай да 30 верасня. Маскоўскі гарадскі суд падоўжыў арышт украінскай лётчыцы і народнага дэпутата ад фракцыі „Бацькаўшчына” Надзеі Саўчанкі яшчэ на тры месяцы, да 30 верасня. Пра гэта паведаміў у Twitter народны дэпутат ад „Бацькаўшчына” Іван Крулько, які прысутнічае на сённяшнім пасяджэнні суда.”
Крулько адзначыў, што пасля сённяшняга рашэння аб працягу арышту ўкраінскай лётчыцы, суддзя Грачоў будзе дададзены ў санкцыйны „спіс Саўчанкі”, паведамляе inukrnews.com.
Фота Twitter/ВО Батьківщина