У „Краме Ц” выступілі беларускія і ўкраінскія музыкі



Паўсотні гарадзенцаў ледзь змясціліся ў невялікім памяшканні „Крамы Ц”, што знаходзіцца ў самым цэнтры Гародні.

k7

Песні ў выкананні Алега Сухарава, лідара гурта „Самі свої”, кіеўскага спявака, што аб’ездзіў з канцэртамі Украіну, Польшчу, частку Расеі і Беларусь, сталі заключнай часткай амаль 3-гадзіннага імправізаванага канцэрта, дзе таксама выступілі гарадзенцы Алесь Дзянісаў ды Іван Пачывалаў.

Пра свой выступ Алег Сухараў распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

– Частка песень, якія мы выконвалі з гуртом, большая частка песень, якія мы з гуртом не выконвалі, якія не мелі аранжыроўкі ў электрыцы поўным складам, якія я выконваю толькі ў акустыцы. Таму гэта праграма акустычная, прадстаўляю апошнім часам – апошні год, а можа і два, калі стаў сам выступаць. Што стасуецца супрацы з гуртом, то зараз найбольш з гітарыстам працуем над праектам „Гречка  є”. Можна сказаць, што гурт „Самі свої” ў нейкай меры пакуль прыпыніў сваё існаванне ў такім вялікім складзе, калі ў нас было сем асобаў.

Гарадзенец Алесь Дзянісаў парадаваў слухачоў салянкай з розных праектаў. Гучалі песні з „Людзей на балоце” і „Дзецюкоў”, а скончыўся выступ музыкі вядомым творам „Радыёактыўны снег” з рэпертуара гурта „Кал’ян”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня