Вакульчык папярэдзіў наймітаў пра адказнасць
Удзел ва ўкраінскім узброеным канфлікце ў якасці наёмніка цягне крымінальную адказнасць для грамадзян Беларусі, заявіў журналістам старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык.
„Калі ёсць доказы таго, што асоба там удзельнічае ў баявых дзеяннях як найміт, то бок атрымлівае за гэта грошы, то яна падлягае адказнасці паводле артыкула „найміцтва” (арт. 133 КК)”, – сказаў Валерый Вакульчык.
Гэты артыкул не адносіцца да кампетэнцыі КДБ, але, па словах Валерыя Вакульчыка, у камітэце не могуць не ўлічваць такія факты.
„Вы разумееце, што людзі едуць туды забіваць людзей, а потым яны прыедуць сюды і будуць сярод нас. Як мы павінны да гэтага ставіцца? Гэта пытанне для кожнага, у тым ліку і для журналістаў, каб задумацца над гэтай праблемай”, – звярнуў увагу кіраўнік КДБ.
Ён дадаў, што, калі хто-небудзь з беларускіх грамадзян едзе ваяваць у зону канфлікту ва Украіне, то такія людзі павінны разумець, што рана ці позна іх чакае адказнасць.