Аляксандр Класкоўскі: Санкцыі будуць адчувальныя для Крамля
Еўразвяз узмацняе санкцыі супраць Расеі. Еўразвяз і ЗША ўвялі трэці пакет санкцый супраць сектараў расейскай эканомікі. Сярод галінаў, якія падпадаюць пад санкцыі банкаўская сістэма, паліўныя кампаніі, продаж зброі і тавараў падвойнага прызначэння. Рашэнне прынятае напярэдадні зацверджаныя парламентам краінаў Еўразвязу.
“Гэтыя санкцыі будуць адчувальныя для Крамля”, – лічыць міжнародны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. Па яго словах цяпер усе чакаюць ад Пуціна рашучасці
– Цяпер, калі Пуцін пачне выглядаць слабым лідарам, могуць знайсціся мацнейшыя, якія скажуць, як у класічнай казцы: “Акела прамахнуўся!” У Пуціна тут таксама пэўная пастка ў плане піяраўскім. Пры ўсім пры тым – у Расеі ўлада алігархічная, гэта вялікія грошы – капітал, яны будуць ратаваць сваё багацце, наступіўшы на горла ўласнай песні і будуць змяншаць падтрымку сепаратыстаў. Хаця я не выключаю і нават упэўнены, што ёсць планы такога кшталту, каб усё ж такі тлеў гэты агмень пажару на Данбасе.
Новы санкцыйны спіс абнародаваны сёння. Раней Еўразвяз забараніў ўезд і замарозіў капіталы 87 расейскіх і ўкраінскіх грамадзянаў і 20-і кампаній у сувязі з далучэннем Расеяй Крыму і крызісу на ўсходзе Украіны.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя